Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Савецкага раёна г. Мінска

23 студзеня 2019 года на базе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прайшло метадычнае а’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школ Савецкага раёна г. Мінска.  Пра дзейнасць музея як буйнейшага аб’яднання літаратурных музеяў краіны настаўнікам распавялі загадчык навукова-асветніцкага аддзела Эліна Свірыдовіч, загадчык Літаратурнага музея Петруся Броўкі Наталля Мізон, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі.

Была праведзена экскурсія па часовай экспазіцыі “Уладзімір Караткевіч. Абуджанная памяць…”, прысвечанай 50-годдзю першага выдання рамана “Каласы пад сярпом тваім”.

Удзельнікі  адзначылі, што сустрэча стала карыснай як настаўнікам, так і музейным супрацоўнікам. Спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй супрацоўніцтва музея і ўстаноў адукацыі.

Close Menu