Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Адама Бабарэкі

15.10.2019 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899 – 10.10.1938) – паэта, празаіка, літаратуразнаўца, крытыка, аднаго з арганізатараў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Мерапрыемства адбудзецца ў межах сумеснага з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда” праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які прысвечаны літаратарам міжваеннага часу (1920–1930-я гг.) – сябрам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Словы, што далі назву мерапрыемству, належаць Якубу Коласу. Ён з цеплынёй узгадваў А. Бабарэку, які заўважыў уплыў “Боскай камедыі” Дантэ на паэму “Сымон-музыка”: “Ён здагадаўся, што “Сымон-музыка” пабіты на некалькі колаў. І наогул цікава пісаў пра паэму” (М. Лужанін “Колас расказвае пра сябе”, 1964).

Адным з пepшыx y айчыннай навуцы А. Бaбapэкa пaчaў pacпpaцoўвaць тэapэтычныя пытaннi эcтэтыкi, мeтaдaлoгii лiтapaтypaзнaўcтвa, зacяpoджвaў yвaгy нa эcтэтычныx пoглядax пicьмeннiкaў, пpaблeмax тaлeнтy i лiтapaтypнaгa мaйcтэpcтвa, кyльтypы твopчacцi.

“Адaм Бaбapэкa быў пepшым cяpoд тыx, xтo ў cклaдaныx yмoвax 30-x гaдoў выcтyпiў y aбapoнy пaэтa i пaэзii aд нaпaдкaў вyльгapнa-caцыялaгiчнaй кpытыкi” (У. Кoнaн, “Адaм Бaбapэкa”, 1976).

У мерапрыемстве возьмуць удзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса “Маладосць”, даследчыкі жыцця і творчасці Адама Бабарэкі.

Падчас мерапрыемства будзе прадстаўлена часовая экспазіцыя з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

 

Уваход вольны.

 

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 15 кастрычніка 2019 г. у 17.00.

Куратар мерапрыемства: Эліна Свірыдовіч, загадчык навукова-асветніцкага аддзела.

Афіша

Close Menu