Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

МЕРАПРЫЕМСТВА “МЫ БУДЗЕМ ЖЫЦЬ! ЖЫЦЦЁ ЗА НАС…” да 110-годдзя з дня нараджэння Валерыя Маракова

gbl_logo

ПРЭС-РЭЛІЗ 

МЕРАПРЫЕМСТВА

“МЫ БУДЗЕМ ЖЫЦЬ! ЖЫЦЦЁ ЗА НАС…”

да 110-годдзя з дня нараджэння Валерыя Маракова

Маракоў

14 сакавіка 2019 г. а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца мерапрыемства “Мы будзем жыць! Жыццё за нас…”, прымеркаванае да 110-годдзя з дня нараджэння паэта і перакладчыка Валерыя Маракова.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах сумеснага з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда” праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага літаратарам міжваеннага часу (1920-1930-я гг.) – сябрам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Валерый Маракоў (14.03.1909 – 29.10.1937), адзін з самых маладых “маладнякоўцаў”, пачаў друкавацца ў 16 гадоў. “Мы будзем жыць! Жыццё за нас…” – радок з яго верша “Жыццё за нас” (1934), якому ўласцівае “мажорнае ўспрыняцце жыцця” (В. Рагойша), характэрнае для лірыцы Валерыя Маракова 1920-х гг. На гэты час 25-гадовы паэт магутнага лірычнага даравання – аўтар чатырох зборнікаў: “Пялёсткі” (1926), “На залатым пакосе” (1927), “Вяршыні жаданняў” (1930), “Права на зброю” (1933).

На жаль многа сказаць паэту лёс не наканаваў. 28 кастрычніка 1937 г. Валерый Маракоў быў асуджаны пазасудовым органам НКВД як “член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі” да вышэйшай меры пакарання і расстраляны ў чорную ноч беларускай культуры разам з 22 іншымі літаратарамі.

У вечары прымуць удзел: пісьменнікі, літаратуразнаўцы, бібліёграфы, даследчыкі літаратуры Кастусь Цвірка, Казімір Камейша, Ірына Багдановіч, Ганна Запартыка, Віктар Жыбуль, Алесь Суша, Таццяна Лаўрык, Дзмітрый Давідоўскі, Святлана Воцінава, Ганна Севярынец, Антон Рудак.

Падчас мерапрыемства будуць прэзентаваны віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаны Усебеларускаму літаратурнаму аб’яднанню паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”, прадстаўлены матэрыялы архіваў Валерыя Маракова з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

 

Уваход вольны.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Куратар мерапрыемства: Эліна Свірыдовіч

Close Menu