Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Мерапрыемства “Мой паэтычны дэбют”

Назіраючы за вядомымі спартоўцамі падчас чэмпіянатаў, наўрад ці хто задумваецца  пра тое, як выглядалі іх першыя спробы ў абраным кірунку. Чытаючы творы вядомага пісьменніка, таксама наўрад ці нехта задумваецца пра тое, якімі былі яго першыя літаратурныя крокі: у кімсьці маглі адразу заўважыць патэнцыял, а да намаганняў іншага паставіцца даволі скептычна.

18 студзеня 2019 г. а 19-ай Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх жадаючых на вечарыну  “Мой паэтычны дэбют”. Сустрэча прысвечана 110-годдзю паэтычнага дэбюта ў друку класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (газета “Наша Ніва” №1 за 1909г., верш “Над магілай”). Гісторыя прызнанага на сёння майстра беларускага слова не была пазбаўлена нюансаў, пра якія якраз і можна будзе даведацца. Гасцямі вечарыны стануць вядомыя беларускія паэты розных пакаленняў: Адам Глобус, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Віктар Лупасін, Уладзь Лянкевіч, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Георгій Барташ, Таццяна Светашова. Яны распавядуць кожны гісторыю свайго паэтычнага дэбюта ў перыядычным друку і падзеляцца тым, як яны, сённяшнія, успрымаюць тую падзею.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. для даведак 8-017-334 42 69.

Уваход вольны.

A_moj-paetuchnu-debut