Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музей усёй сям’ёй

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучаецца да акцыі “У музей усёй сям’ёй”, абвешчанай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь да Тыдня бацькоўскай любові.

Па ўмовах акцыі з 14 па 21 кастрычніка шматдзетныя сем’і маюць права бясплатнага наведвання пастаянных і часовых экспазіцый музея і яго філіялаў (пры прад’яўленні адпаведнага дакумента). Акрамя таго, у музеі дзейнічаюць зніжкі для сямейных наведвальнікаў у выглядзе “Сямейнага квітка”.

ЗАПРАШАЕМ У МУЗЕЙ І ПРАПАНУЕМ
ШЭРАГ ЦІКАВЫХ НАГОД ДЛЯ СУСТРЭЧ!

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13)

• Гульнявая праграма для школьнай і сямейнай аўдыторыі (гульні-хадзілкі “Нізка беларускіх казак” (2-5 кл.) і “Азбука гарадоў” (5-11 кл.))
14/10/23, 14:00 – 18:00
15/10/23, 11:00 – 17:00
21/10/23, 11:00 – 17:00
Кошт: 3 руб. з удзельніка.
Запіс: +375 17 363 56 21.

• Сустрэча з унучкай Янкі Маўра і Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч (агляд выставы, прысвечанай Я.Маўру, цікавыя расповяды пра пісьменніка, віктарына, падарункі)
19/10/23
Кошт: 3 руб. з удзельніка.
Запіс: +375 17 363 56 21.

• Майстэрня падарункаў для татаў і матуль (майстар-класы па вырабе паштовак, абярэгаў і інш.)
20/10/23, 11:00 – 17:00
Кошт: 3 руб. з удзельніка.
Запіс: +375 17 363 94 65.

Філіял “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а)

• Экскурсія “Мадонны”, майстар-класы па вырабе паштоўкі, памятнага медаля, лялькі-мотанкі
14/10/23, 16:00
Кошт: 3 руб. з удзельніка.
Запіс: +375 17 363 07 61.

• Экскурсія “Прывітанне стары верабей”, прагляд мультфільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю…”, знаёмства з працай аніматара
21/10/23, 16:00
Кошт: 3 руб. з удзельніка.
Запіс: +375 17 363 07 61.

Філіял “Літаратурны музей Петруся Броўкі” (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30)

• Настольныя гульні “Растлумач мне, калі ласка!”, “Мінск вачыма Петруся Броўкі”
• Занятак “Калі саджуся за паперу”
• Лекцыя “Помню з дзяцінства матчыны рукі”
14/10/23 – 22/10/23
Кошт: сямейны квіток (да 5 чалавек) – 8 руб., для астатніх груп наведвальнікаў – па прэйскуранце.
Запіс: +375 17 342 09 81.

Філіял “Беларуская хатка” (г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19)

• Экскурсія “У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў”
• Экскурсія-квэст “Спасцігаем і падарожнічаем разам”
Экскурсіі суправаджаюцца паказам батлеечных прадстаўленняў (свецкія інтэрмедыі XIX ст.).
14/10/23, 9:30 – 18:00
21/10/23, 9:30 – 18:00
Кошт: 2,50 – 4,00 руб. з наведвальніка + экскурсія 12,00 руб. з групы
Запіс: +375 17 375 52 13.

Close Menu