Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “Жыцця даўгога каляіны”

7 мая а 11-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца мерапрыемства “Жыцця даўгога каляіны”, прымеркаванае да Дня Перамогі.

Вялікая Айчынная вайна раскідала сям’ю Броўкаў па розных мясцінах: жонка і сын былі вымушаны накіравацца ў Саратаўскую вобласць у эвакуацыю, а потым у Алма-Ату да сваякоў, маці паэта засталася ў родных Пуцілкавічах, браты змагаліся на франтах. Сцяпан i Аляксандр прайшлі вайну i засталіся ў жывых. Лёс малодшага, Канстанціна Броўкі, склаўся трагічна – ён загінуў падчас выканання аперацыі. Маці братоў, Алена Сцяпанаўна Броўка, была вывезена ў лагер Асвенцым, дзе і загінула, здзейсніўшы перад смерцю гераічны ўчынак – яна выратавала маладую дзяўчыну з суседняй вёскі. Лёс даў магчымасць Пятру Усцінавічу і яго жонцы Алене Міхайлаўне застацца жывымі і захаваць сваю сям’ю.

У 1944 годзе, у першыя дні вызвалення Мінска, разам з iншымi беларускімі пісьменнікамі Пятрусь Броўка вярнуўся ў разбураны горад, які быў, па розных падліках, спалены і зруйнаваны на 56-80%. Паэт уліваецца ў вір аднаўлення: удзельнічае ў гаспадарчым i культурным жыцці краіны, сябруе з моладдзю і сустракаецца з людзьмі старэйшага ўзросту, глыбока ўнікае ў жыццёвыя праблемы, дапамагае ix вырашыць.

На мерапрыемстве будзе распавядацца пра выпрабаванні сям’і Броўкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з каштоўнымі экспанатамі музея, а таксама разам разгадаць крыжаванку на тэму жыцця і творчасці Петруся Броўкі.

Уваход вольны!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu