Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства ў межах праекта “Магія слова”

Зусім неўпрыкмет надыходзіць апошні месяц вясны: час вандровак, шпацыраў, выездаў за горад. Май багаты на святы, якія так і клічуць ў дарогу ды на сустрэчы з сябрамі. “Маёўкі” – адна з традыцый на беларускіх землях, якая цудоўна спрыяла такім сустрэчам.

Пачуўшы слова “маёўка”, многія згадаюць традыцыі савецкай моладзі. Але гэта стэрэатып апошніх дзесяцігоддзяў. Маёўкі з’явіліся значна раней. Студэнты, якія ладзілі маёўкі больш за дзвесце год таму, – удзельнікі таварыства філаматаў.

Першая маёўка адбылася за Вільняй 6 мая 1820 года. Была яна добра падрыхтавана. Адкрыў маёўку Тамаш Зан, які выступіў са спецыяльна напісанай да яе вершаванай прамовай. Пасля выступленняў філаматаў моладзь пайшла, згодна з рытуалам “піць малако”. Гэта была своеасаблівая вясёлая, безалкагольная бяседа, дзе гучалі вершы, прамовы, спевы, жарты, наладжваліся гульні.

Запрашаем пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыяй філамацкай кагорты: Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і яшчэ некалькі дзясяткаў найцікавейшых удзельнікаў таварыства аматараў навук. Вас чакае расповяд пра жыццё, творчасць, каханне і прыгоды адной самых яскравых суполак у гісторыі беларускай літаратуры.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Калі: 01/05/2025, 16:00.
Квіткі: 5р.
Даведкі: +375 17 363 56 21.

Close Menu