Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “Сведка эпохі” да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка

15 студзеня 2020 года ў 16.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць мерапрыемства “Сведка эпохі”, прымеркаванае да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Міколы Аўрамчыка. Імпрэза праходзіць у рамках музейнага праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства”.

Мікола Якаўлевіч Аўрамчык (1920–2017) – пісьменнік, паэт, перакладчык. Уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса “Маладосць” ад яго заснавання ў 1953 г. і да 1980 г., увесь гэты час кіраваў у ім аддзелам паэзіі.

Адзін з аўтараў “Сказу пра Лысую гару”, шматлікіх паэтычных зборнікаў, рамана “У падзямеллі”, аповесці “Палон”, кнігі «Знаёмыя постаці», прысвечанай беларускім дзеячам.

У імпрэзе прымуць удзел: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Генрых Далідовіч, Васіль Зуёнак, Казімір Камейша, Кастусь Цвірка, заснавальнік фальклорнага гурта “Ліцвіны” Уладзімір Бербераў, сваякі і нашчадкі Міколы Аўрамчыка.

 

Уваход вольны.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 15 студзеня ў 16.00.

Close Menu