Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “Самы шчаслівы чалавек”, прымеркаванае да 85-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава

23 снежня ў 16.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Беларускі фонд культуры ладзяць мерапрыемства “Самы шчаслівы чалавек”, прымеркаванае да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава.

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў (19341996) – пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1994). Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня праўлення Беларускага фонду культуры (1987; БФК), з 1989 г. яшчэ і галоўны рэдактар часопіса “Спадчына”. Аўтар п’ес, якія былі пастаўлены беларускімі тэатрамі, адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага мастацкага фільма “Руіны страляюць”. “Самы шчаслівы чалавек” – зборнік (1967) ранніх твораў Чыгрынава. У далейшым Іван Гаўрылавіч стварыў першую беларускую пенталогію, у якую ўвайшлі раманы «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996).

У імпрэзе прымуць удзел: пераемнік І. Чыгрынава ў Беларускім фондзе культуры, экс-старшыня БФК, галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір Гілеп, старшыня Беларускага фонду культуры Тадэуш Стружэцкі, прадстаўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі літаратуразнаўца Алесь Лапата-Загорскі, пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Кастусь Цвірка, дырэктар Пухавіцкага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч, Алена Чыгрынава (дачка І. Чыгрынава), Наталля Адамовіч (дачка А. Адамовіча), народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, фальклорны ансамбль “Дударыкі”.

Акрамя гэтага, падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены матэрыялы пра жыццё і дзейнасць І. Чыгрынава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Уваход вольны.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 23 снежня 2019 г. у 16.00

Close Menu