Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “Неба не дасць памерці…” да 80-годдзя з дня нараджэння Леаніда Дайнекі

29 студзеня 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла імпрэза “Неба не дасць памерці…”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Леаніда Дайнекі.

У імпрэзе прынялі удзел галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, пісьменнікі Эдуард Акулін, Генрых Далідовіч, Сяргей Законнікаў, Кастусь Цвірка; літаратуратуразнаўцы, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей і Таццяна Лаўрык; вядомы даследчык знакавых дзеячаў беларускай культуры Васіль Дранько-Майсюк, краязнаўца і складальнік адметнай крыжаванкі па творчасці Леаніда Дайнекі Лявон Целеш, аўтары і выканаўцы песень Таццяна Беланогая і Кастусь Герашчанка, сваякі і нашчадкі пісьменніка, якія расказалі аб сваіх стасунках з Леанідам Дайнекам і ўзгадалі яркія ды запамінальныя эпізоды, звязаныя з гэтай асобай.

Close Menu