29 студзеня 2020 года ў 17.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць мерапрыемства “Неба не дасць памерці…”, прымеркаванае да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Леаніда Дайнекі.
Леанід Марцінавіч Дайнека (1940–2019) – пісьменнік, паэт. Уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса “Маладосць”, з 1972 па 1989г. быў яго адказным сакратаром.
Аўтар гістарычных раманаў, шматлікіх паэтычных зборнікаў. Да апошняга дня жыцця актыўна займаўся творчасцю.
У імпрэзе прымуць удзел: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, пісьменнікі Эдуард Акулін, Генрых Далідовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Кастусь Цвірка, літаратуратуразнаўцы, кандыдаты філалагічных навук Анатоль Верабей і Таццяна Лаўрык, аўтары і выканаўцы песень Таццяна Беланогая і Кастусь Герашчанка, сваякі і нашчадкі пісьменніка.
Уваход вольны.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)
Калі: 29 студзеня 2020г. у 17.30
Куратар мерапрыемства: Эліна Свірыдовіч, загадчык навукова-асветніцкага аддзела.
