Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Міжнародны дзень абароны дзяцей – адно з самых старых міжнародных святаў. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята ў 1925 годзе на Сусветнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням дабрабыту дзяцей, у Жэневе. У 1950 г. 1 чэрвеня быў праведзены першы Міжнародны дзень абароны дзяцей, пасля чаго гэта свята праводзіцца штогод.

3 чэрвеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак (ад 8 да 12 гадоў) разам з іх бацькамі, праз гульню, акунуцца ў свет беларускай казкі. Удзельнікаў чакаюць незабыўныя сустрэчы з цікавымі героямі ды міфічнымі істотамі, а таксама мудрагелістыя заданні, праз якія будзе пралягаць шлях да фінішу і падарункаў.

Кошт уваходнага квітка для сямейных наведвальнікаў: 5 рублёў (сям’я да 5 чалавек).

Час правядзення: 11:00 – 18:00.

Працягласць праграмы: 45-60 хв.

Чакаем вас па адрасе: г. Минск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Close Menu