Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас па вырабе аўтарскіх паштовак

Мастачка Наталля Сухая навучыць рабіць аўтарскія паштоўкі!

Майстар-клас па выцінанцы – 29 мая

 

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на майстар-клас па вырабе аўтарскіх паштовак у тэхніцы “выцінанка” ў межах цыкла майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць”.

У наш хуткаплынны час электронных лістоў так прыемна атрымаць у падарунак “жывую” паштоўку, а калі гэтая паштоўка да таго ж зробленая ўручную, то яна тым больш будзе грэць сэрца.

Паштоўка – гэта самы просты спосаб выказаць свае пачуцці і шчырыя пажаданні, універсальны падарунак, які можна падарыць з любой нагоды любому чалавеку. І ў той жа час, калі паштоўка зробленая з любоўю сваімі рукамі, то яна можа стаць асаблівым знакам увагі.

А як прыемна прыгадваць нейкія знакавыя падзеі і яркія жыццёвыя моманты, разглядаючы паштоўкі!

Мы прапануем падчас майстар-класа 29 мая зрабіць паштоўкі ў тэхніцы “выцінанка”. Гэта від народнага мастацтва, распаўсюджаны ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. З цягам часу дабрабыт насельніцтва павялічваўся, і паступова выцінанка страціла сваю папулярнасць, саступіўшы месца новым спосабам дэкору жытла. Аднак сёння дзякуючы сучасным беларускім майстрам выцінанка атрымала новае мастацкае асэнсаванне і новае жыццё.

Такім чынам, выцінанка – адначасова і традыцыйнае мастацтва, і вельмі сучаснае, экалагічнае і ўніверсальнае. Займацца выцінанкай можа кожны. Для гэтага патрэбныя толькі нажніцы, папера і фантазія!

29 мая сакрэтамі свайго майстэрства падзеліцца Наталля Сухая – мастачка, Народны майстар Беларусі, удзельніца шматлікіх выстаў, аўтар кніг па выцінанцы. Творы Наталлі знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Літвы, Швецыі ды іншых краін Еўропы.

Па выніках майстар-класа:

– вы атрымаеце задавальненне ад захапляльнага працэсу стварэння карункавых узораў з паперы пад кіраўніцтвам майстра;

– зробіце ўнікальны падарунак для блізкага чалавека;

– засвоіце карысны навык па стварэнні аўтарскіх паштовак у тэхніцы “выцінанка” і зможаце рабіць прыемнасці сваім родным і сябрам пры любой нагодзе.

 

Дзе:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 29 мая (серада), 18:00

Кошт: 20 рублёў

 

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на майстар-клас!

Даведкі праз тэлефон/viber/telegram +375 29 269 45 87

 

Запрашаем усіх цікаўных, усіх, хто любіць майстраваць і ствараць рукамі. Спяшайцеся!

Колькасць месцаў абмежаваная!

Узрост 5+

 

vycinanka_afisha1

 

 

 

Close Menu