Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Мастацкая выстава “Кола года”

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу Святланы Ветравай “Кола года”.

“Традыцыі народа – гэта карані дрэва, якія сілкуюць сучаснасць і будучыню. Без каранёў дрэва загіне. Свет развіваецца: мінулае і будучае ўзаемазвязаны; нават там, дзе сувязь не відавочная, яна ёсць, і ўсе мы дзеці сваіх каранёў…” – такой   філасофіі прытрымліваецца беларуская мастачка Святлана Ветрава.

Выстава «Кола года» – гэта каляндарная серыя карцін па славянскіх народных святах. Выстава прац – выдатная нагода пазнаёміць мінчан і гасцей сталіцы з этнаграфічнымі даследаваннямі і творчасцю Святланы Ветравай (VetravaArt) і яе сяброў. У межах выставы пройдуць чатыры разнапланавыя тэматычныя сустрэчы: «Вясна», «Лета», «Восень» і «Зіма».

 

ПРАГРАМА

 

7 лютага ў 18:30 адкрыццё выставы «Кола года» пры ўдзеле гурта «Збег абставiн» і клуба гістарычнай рэканструкцыі «Волат».

 

«ВЯСНА»

13 лютага (18:30) – імпрэза «Гуканне» з удзелам фальклорнага музычнага гурта «Горынь»  (аўтэнтычныя народныя песні).

 

«ЛЕТА»

20 лютага (15:00) – «Перунова воінства ў гонар продкаў». Гісторыка-рэканструктарская праграма ад Юрыя Усціновіча і яго сяброў: даспехі, зброя, паказальныя баі.

 

«ВОСЕНЬ»

27 лютага (15:00) – «Мастацтва Макошы». Майстар-клас па ўзорыстым ткацтве на кроснах (Святлана Ветрава)

 

«ЗІМА»

6 сакавіка (18:30) – «Калядны аліўе»: Макс Івашын (аўтарская музычная праграма); эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык (беларуская кухня эпохі Напалеона) і … святочная варажба.

 

 

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А  – Траецкае прадмесце).

Дата і час: 7 лютага, 18:30.

Уваход вольны (на адкрыццё выставы).  

Выстава будзе працаваць па 6 сакавіка 2019 года.

Даведкі па тэлефонах: (8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-69.

Спасылкі на мерапрыемства ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/events/344825996351256/

https://vk.com/kolagoda

 

Афіша Кола года