Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мастацка-дакументальная выстаўка “Горад – гэта мастацтва”

Выстаўка прысвечана аднаўленню Траецкага прадмесця выдатным архітэктарам, мастаком, пісьменнікам і творчай асобай Леанідам Левіным і прымеркавана да святкавання Дня горада Мінска. Арганізавана Літаратурным музеем Максіма Багдановіча сумесна з архітэктарам, мастаком, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Галінай Левінай, дачкой архітэктара.

Паводле рашэння Мінгарвыканкама № 283 ад 23 ліпеня 1981 быў заснаваны Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці, у будынку – помніку гарадской архітэктуры XIX стагоддзя, недалёка ад месца, дзе нарадзіўся паэт. Гэты будынак быў рэканструяваны групай архітэктараў, якія ўзнаўлялі архітэктурнае аблічча гістарычнага цэнтра Мінска ў 1980-я гады. У групу архітэктараў уваходзілі вядомыя творцы горада Леанід Левін, Юрый Градаў, Сяргей Багласаў.

Леанід Левін – заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Ленінскай прэміі, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэмій архітэктуры, адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, адзін з аўтараў праекта па аднаўленні гістарычнага цэнтра Мінска “Траецкае прадмесце”. Помнікі і мемарыялы, будынкі і станцыі метро, сцэнаграфіі спектакляў і кнігі – вялікая творчая спадчына засталася ад яго жыхарам Беларусі.

“Горад – гэта мастацтва…” – так лічыў Леанід Левін і сачыў за  прыгажосцю Мінска. Для архітэктара было вельмі важна захаваць вобраз беларускай сталіцы. Будаўнічае мастацтва Леанід Левін змог пераўтварыць у паэзію.

На выставе ўпершыню прадстаўлены мастацкія работы архітэктара Леаніда Левіна,  прысвечаныя гораду Мінску, на якіх ён паўстае як нетыповы для савецкага часу мастак-урбаніст. Кнігі Леаніда Левіна раскрываюць яго як пісьменіка, чарцяжы і самі архітэктурныя аб’екты ў горадзе як выдатнага архітэктара, і гэта яшчэ не ўсе грані таленавітай творчай асобы. Леанід Левін быў выдатным манументалістам,  грамадскім дзеячам, цудоўным бацькам, адказным кіраўніком майстэрні “Творчая майстэрня архітэктара Левіна Л.М.”, якой зараз кіруе яго не менш таленавітая дачка Галіна Левіна, якая і прадставіла прадметы для выставы з архіва бацькі.

Траецкае прадмесце – родны куток Максіма Багдановіча – дзякуючы таленавітым архітэктарам, іх выдатнай рабоце, стаў для жыхароў і гасцей Мінска сапраўдным гістарычным цэнтрам горада.

 

Прэзентацыя выставы “Горад – гэта мастацтва

адбудзецца 11 верасня 2019 года ў 17.30.

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69

maksimbagdanovich@gmail.com

Close Menu