Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мастацка-дакументальная выстава “КП – 2023”

На сённяшні дзень фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча налічваюць больш за 21.000 прадметаў. У 2023 годзе на захаванне прыняты 151 прадмет, усе яны запісаны ў Кнігу паступленняў (КП) – гэта самы галоўны дакумент любога музея.

Такім чынам, на мастацка-дакументальнай выставе “КП – 2023” будуць прэзентаваны каштоўныя паступленні гэтага года.

У кожнага з прадметаў свой шлях у музей, некаторыя з іх выяўлены музейнымі супрацоўнікамі, іншыя перададзены ў дар сябрамі, калегамі, нашчадкамі роду Багдановічаў і прыхільнікамі літаратурнага дару пісьменніка.

Сярод каштоўных экспанатаў выставачнага праекта – лісты С.Арнольдавай да Адама Багдановіча і яго пляменніц, старыя кнігі і паштоўкі (да 1917 года), аўтографы беларускіх пісьменнікаў і перавыданні твораў М.Багдановіча.

Выстава “КП – 2023” – гэта наша шчырая падзяка фондаўтваральнікам, збіральнікам і захавальнікам каштоўных памятак пра жыццё і творчасць геніяльнага беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча.

Уваход на выставу вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл.: +375 17 363 07 61.

Close Menu