6 верасня супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” прынялі ўдзел у 32-ім Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы. На нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена дзейнасць музея і яго філіялаў, а таксама прэзентавана інтэрактыўная гульня “Кніганошы, альбо “Падарожжа па зачарованым царстве”. Дзякуючы гульні наведвальнікі кірмашу пазнаёміліся з творчасцю Максіма Багдановіча і беларускімі міфічнымі персанажамі, апісанымі бацькам паэта – Адамам Багдановічам.