Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Маладнякоўскімі крокамі

Матэрыял: http://www.zviazda.by/be/news/20200122/1579720551-maladnyakouskimi-krokami?fbclid=IwAR1aRKazO9Nir_he6AaOSypxuP593HxaeYWE3CUzVTT_cR8eXRsQjklMTN0

 

На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»

 

Запрашаем наведаць выставу “Маладнякоўскімі крокамі” ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Экспазіцыя падрыхтавана ў межах рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

 

“Маладняк” – першае прафесійнае згуртаванне пісьменнікаў 1920-х гг., дзейнасць якога значна паўплывала на развіццё беларускай літаратуры. Аб’яднанне ўзнікла ў 1923 г. як гурток маладых паэтаў пры аднайменным часопісе. “Маладнякоўцы” верылі ў свой талент і выключную місію стваральнікаў сапраўднай новай пралетарскай літаратуры.

Да 100-годдзя згуртавання пісьменнікаў рэалізуецца рэспубліканскі праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023). Ініцыятарамі яго правядзення сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Выстава “Маладнякоўскімі крокамі” створана ў межах праекта і прысвечана “Маладняку” і яго сябрам – Алесю ДударуАдаму БабарэкуВалерыю МараковуПаўлюку ТрусуМіколу ХведаровічуМаксіму ЛужанінуМіхасю ЛыньковуУладзіміру ХадыкуЗінаідзе Бандарынай – пісьменнікам-юбілярам 2019 – пачатку 2020 г.

На выставе можна пазнаёміцца з асобнікамі легендарнага часопіса творчай моладзі 20-30-х гг. ХХ ст. “Маладняк” з першага нумара (1923 г.) па апошні (1932 г.) Менавіта на старонках № 6 за 1925 г. можна прачытаць праграмны тэкст «“Маладняк” (Замест дэклярацыі)» літаратараў першага прафесійнага згуртавання. Прадстаўлены дакументальныя зборнікі аб дзейнасці пісьменнікаў аб’яднання (бюлетэні з’ездаў), альманахі і перыядычныя выданні рэспубліканскіх філій (“Уздым”, “Маладняк Барысаўшчыны”, “Наддзьвіньне”, “Аршанскі Маладняк” і інш.), а таксама кнігі з адметнай серыі зборнікаў творцаў «Кніжніцы “Маладняк”». Унікальныя архіўныя дакументы, фотаздымкі, рукапісы літаратурных прац, нататкі, лісты, асабістыя рэчы Адама Бабарэкі, першыя публікацыі і зборнікі паэзіі і прозы адлюструюць творчы шлях маладнякоўцаў-юбіляраў.

Упершыню ў адной экспазіцыі прадэманстравана спадчына “маладнякоўцаў” з фондаў трох устаноў-захавальніц: Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.  

Выстава “Маладнякоўскімі крокамі” будзе працаваць у Музеі кнігі да 16 сакавіка 2020 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Close Menu