Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас з Янай Янішчыц

“Узор мой вытчацца даўгім

На кроснах цішы і неспакою –

Паміж зялёнаю вясною

І лістападам залатым.”

Яўгенія Янішчыц

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на майстар-клас мастачкі Яны Янішчыц “Паміж зялёнаю вясною і  лістападам залатым.”

Зімовая сцюжа, мароз ды іней – выдатныя мастакі, што ствараюць цудоўныя карункавыя ўзоры. Зімовае снежнае покрыва як чысты аркуш паперы перад мастаком. У ролі сапраўдных пейзажыстаў можна будзе паспрабаваць сябе на нашым майстар-класе. Яна Янішчыц распавядзе сакрэты сапраўднага пейзажыста і дапаможа кожнаму ўдзельніку стварыць свой непаўторны зімовы вобраз.

Падчас майстар-класа будзем ствараць паштоўкі з зімовымі краявідамі і ўвасабляць палёт творчай думкі ў малюнках.

Майстар-клас ладзіцца ў межах працы выставы “На беразе ракі…”, якую складаюць матэрыялы сям’і Яўгеніі Янішчыц і мастацкія працы ўнучкі паэткі Яны Янішчыц.

25 студзеня, 15:00.

Кошт: 3 рублі/удзельнік. Узроставая катэгорыя: 12+

Удзел толькі па папярэднім запісе: +375 (17) 363-56-21.

Close Menu