Калі ў гэтым сезоне вы яшчэ не наведалі Музей-дачу Васіля Быкава ў Ждановічах, то запрашаем! 21, 22 і 29 чэрвеня ў 14:00 у двары лецішча народнага пісьменніка пройдуць пленэры інсітнага мастацтва з традыцыйнай назвай “Васільковыя”.
Тэматыка пленэраў – адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва.
Дарослых і дзяцей чакае чароўны майстар-клас па роспісе шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе куратар Музея-дачы Васіля Быкава, мастачка Ірына Князева.
Акрамя незабыўных эмоцый, занятак з вайбам рэлаксу і арт-тэрапіі пакіне па сабе яшчэ і матэрыяльную памяць – уласнаручна распісаны, стылёвы шопер з выявай Васіля Быкава.
Кошт удзелу – 30 р. (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт).
Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Адрас: Мінскі раён, а/г Ждановічы-6, вул. Дачная, 62.