Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас Насты Глушко

Здаўна ў нашых продкаў самым галоўным вясновым святам лічыўся Вялікдзень.

Напярэдадні  святкавання запрашаем у Літаратурны музей на майстар-клас Насты Глушко. Велікодныя пісанкі – традыцыйная тэхніка аздаблення яек, роспіс воскам і афарбоўка ў цыбульніку. Такі спосаб аздаблення дазваляе пакінуць яйка прыдатным для ежы. А яшчэ пісанкі – падарунак на Вялікдзень з пажаданнем радасці і здароўя.

На занятку мы:

  • распішам яйка,
  • апусцім яго ў цыбульнік,
  • паспрабуем зняць воск рознымі спосабамі.

З сабой абавязкова трэба мець варанае яйка (адно ці некалькі), прасачыць, каб яно было цэлае, памыць яго з мылам, каб лепей бралася фарба.

Час: 7 красавіка, 19:00.

Удзел па папярэднім запісе па тэлефоне: +375 17 363-56-21.

Працягласць: 60-90 хвілін.

Кошт: 15 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu