Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас да Сусветнага дня паэзіі

Сябры, “Пісаная торба” зноўку збірае аматараў ручной творчасці і інсітнага мастацтва!

Да Сусветнага дня паэзіі прапануем вам мастацка-паэтычны занятак, дзе паэзія і жывапіс спалучацца ў чароўных інсітных выявах, зробленых сваімі рукамі. Як сцвярджаў Леанарда да Вінчы, “Жывапіс — гэта паэзія, якую бачаць. Паэзія — гэта жывапіс, які чуюць”.

Мастацкія вартасці “маляванак” непарыўна звязаны з паэтычна-ўзнёслым успрыманнем свету, спосабам самавыяўлення. Будзем разам адчуваць і ствараць – кожны свой паэтычны вобраз у фарбах. У тэхніцы і стылі беларускіх маляваных дываноў распішам торбы-шоперы, каб расквеціць сабе вясну і блізкае лета. А падчас работы будзем чытаць і паспрабуем складаць вершы.

Час: 22/03/2025, 12:00.

Квіткі: 30 р. (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: шчыльны баваўняны шопер чорнага колеру, фарбы, трафарэты і інш.).

Абавязковы папярэдні запіс: +375 17 395-44-47 (або праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).

Close Menu
Close Menu