Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Імпрэза “Майскі вальс”

Божа мой, божа! Мірна ліецца

Вокал жыццё…

П.Верлен (пер. М.Багдановіча)

Май – месяц, які ў нас трывала асацыюецца з квітненнем садоў, буяненнем зеляніны, святам працы і Днём Перамогі… мірным жыццём, якога так доўга чакалі, з марамі-летуценнямі аб шчасці і каханні, надзеі, што мір на зямлі назаўсёды…

З гэтай святочнай нагоды ансамбль “Класік-Авангард” падрыхтаваў музычную праграму “Майскі вальс”. Імпрэза адбудзецца 10 мая 2023 года, а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Мастацкі кіраўнік, дырыжор і вядучая – Людміла Каліноўская.

Выступаюць салісты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Юрый Каліноўскі (скрыпка), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Максім Юргілевіч (габой).

У іх выкананні прагучаць творы Яўгена Глебава, Галіны Гарэлавай, Алясандра Літвіноўскага, Альфрэда Шнітке, Грыгараша Дзініку і іншых.

А загадчык музея Міхаіл Бараноўскі пазнаёміць наведвальнікаў з вершамі, прысвечанымі тым памятным падзеям.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/324547 або ў касе музея).

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 (29) 850 73 27, +375 (17) 363 07 61.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu