Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Літаратурныя вакацыі”

Падчас дадатковых зімовых канікул прапануем малодшым школьнікам правесці час з карысцю ў сценах Літаратурнага дома.

Запрашаем далучыцца да музейна-педагагічных заняткаў, якія пазнаёмяць навучэнцаў з этнаграфічнымі прадметамі, казкамі, музеямі, беларускімі традыцыямі і інш.

Занятак “Знаёмся, я – музей!” дасць магчымасць паглыбіцца ў асяродак музейнай культуры, пазнаёміць з правіламі паводзін у музеі, некаторымі тэрмінамі і прафесіямі. Занятак падрыхтуе школьнікаў да наведвання музеяў, а таксама навучыць беражліваму стаўленню да музейных экспанатаў.

Занятак Як хлеб да нас на стол прыйшоў пройдзе ў форме казкі-гульні, заснаванай на народнай казцы “Лёгкі хлеб”. Юныя ўдзельнікі ўзгадаюць сюжэт і герояў казкі, пазнаёмяцца з земляробчым побытам і сельскагаспадарчымі прыладамі працы беларусаў, складаным і крапатлівым працэсам вырабу хлеба. Падчас занятка ладзяцца вясёлыя спаборніцтвы-эстафеты. Набытыя веды ўдзельнікаў правяраюцца з дапамогай этнаграфічных загадак.

Занятак “Нізка беларускіх казак” у займальнай форме пазнаёміць наведвальнікаў з дзівосным светам беларускіх народных казак. Удзельнікаў чакаюць незабыўныя сустрэчы з цікавымі героямі ды міфічнымі істотамі, а таксама мудрагелістыя заданні, праз якія будзе пралягаць шлях да фініша.

Занятак “Фэсцік. Гулянне ў народным стылі” перанясе хлопчыкаў і дзяўчынак у прастору старажытнага беларускага фэста – свята ў традыцыйным стылі з вясёлымі гульнямі і цікавымі конкурсамі. Удзельнікі пачуюць, як гучаць розныя музычныя інструменты: бубен, дудка, цымбалы, клякотка, трашчотка; даведаюцца з якой нагоды і кім яны выкарыстоўваліся. Паспрабуюць свае здольнасці ў ролі збіральнікаў ільна (гульня “Садзі лянок”), а таксама папрактыкуюцца ў выкананні народных танцаў (флэшмоб “Маразуля”).

Папярэдні запіс абавязковы.

Кошт уваходнага квітка: 3 руб.

Тэлефон для запісу: +375 17 363 56 21.

Чакаем вас у Літаратурным музеі па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu