20 красавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося адкрыццё часовай выставы “Трэці народны”, прымеркаванай да 60-годдзя атрымання Петрусём Броўкам звання народнага паэта. Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццяпісам творцы, паглядзелі музейныя экспанаты – пасведчанне і медаль Народнага паэта БССР, выданні зборніка “А дні ідуць…”, асабістыя фотаздымкі Петруся Усцінавіча, а таксама паспрабавалі свае сілы ў майстар-класах па друкаванню на пішучай машынцы.