Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на выставу калекцыйных лялек, мішак і клоўнаў “Больш, чым цацка”

Са старажытных часоў цацка выклікае ў дзяцей захапленне і выхоўвае іх. Для дарослых жа яна ператвараецца ў прадмет мастацтва, калекцыянавання і арыгінальны элемент інтэр’еру. Кожны майстар аддае часцінку сваёй душы, укладаючы яе ў па-дзіцячы наіўныя вочы лялькі.

Напярэдадні міжнароднага дня лялечніка Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае жыхароў і гасцей горада ў казачную і па-сапраўднаму чароўную атмасферу выставы прыватнай калекцыі лялек, мішак і клоўнаў ад Ганны Страхавай. Гэта калекцыйныя лялькі аўтарскай і фабрычнай вытворчасці з Германіі, Францыі, Швейцарыі, Іспаніі і ЗША 1960-2000-хх г., якія запатрабаваныя сярод калекцыянераў і аматараў мастацтва па ўсім свеце.

 

Квіток на выставу – 4 руб.; для навучэнцаў – 2 руб.

 

Выстава працуе да 13 красавіка.

Close Menu