Музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Літаратурнымі музеямі Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі падчас летніх вакацый наведаў аздараўленчыя лагеры Вілейскага, Любанскага, Слуцкага і Стаўбцоўскага раёнаў. Дзеці мелі магчымасць паўдельнічаць у “Фэсціку”, даведацца “Як хлеб да нас на стол прыйшоў”, адсвяткаваць “Купалле” і дапамагчы Багдановічу аднесці кнігі ў гульні “Кніганошы”.
У жніўні Літаратурны музей будзе працягваць свае вандроўкі па летніках Мінскай вобласці. А жадаючых наведаць пастаянную і часовыя экспазіцыі музея мы чакаем па адрасе М.Багдановіча, 13.



