Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі зладзіў імпрэзу, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне

7 мая 2021 года ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася літаратурная імпрэза “З клічам гордым: – Перамога!”, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. Боль аб мінулым, успаміны ваенных гадоў, радасць перамогі – гэтыя тэмы атрымалі інтэрпрэтацыю праз творчае майстэрства ўдзельнікаў імпрэзы.

Паэтэсы Вера Буланда, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Тамара Гапоненка, Вера Міхно падзяліліся сваімі ўспамінамі аб родных мясцінах і прачыталі пранікнёныя вершы, прысвечаныя вайне.

Арсеній Лагун, пераможца конкурса чытання вершаў, вучань 62-ой школы г.Мінска, прачытаў верш Пімена Панчанкі “Словы пра Мінск”.

Асабісты святочны настрой мерапрыемству надала песня “Дзень Перамогі”, якую ўдзельнікі выканалі разам.

Close Menu