Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэатралізавана-інтэрактыўная дзея адбудзецца 30 красавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі

30 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта”, прысвечаную жыццю і творчасці аўтара класічных вершаў “Пахне чабор” і “Александрына”.

Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з народным паэтам Беларусі Петрусём Броўкам. Ён – аўтар адных з самых пранікнёных вершаў пра каханне, у сваіх паэмах адзін з першых сярод беларускіх паэтаў вывеў вобраз непераможнага героя (паэма “Кастусь Каліноўскі”), не губляўся ў самых складаных сітуацыях, дапамагаў былым сталінскім зняволеным, вызначаўся непадманнай шляхетнасцю, за што яго вельмі любіў Уладзімір Дубоўка.

На вечарыне прагучаць невядомыя факты пра паэта, гледачы пазнаёмяцца з малавядомымі (але ад гэтага не меней шыкоўнымі) вершамі.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход па квітку ў музей: дарослыя – 4 руб., студэнты і навучэнцы – 2 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Close Menu