Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю, прысвечаную гісторыі свята 1 мая

29 красавіка а 16-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя, прысвечаная гісторыі свята 1 мая, яго вытокам і гістарычным трансфармацыям.

Свята 1 мая – гэта сінэргія двух святаў, якія з’явіліся ў розныя часы і прыпалі на адну і тую ж каляндарную дату. Першае разуменне гэтага свята звязана з традыцыйным святкаваннем пачатку летняга цыклу, які сустракаецца ў розных народаў свету, у тым ліку і ўсходніх славян. Другое, бліжэйшае да сучаснага, сімвалічнае разуменне Першамая, звязана з прамысловай рэвалюцыяй XIX стагоддзя, з’яўленнем масавага рабочага класа, і яго барацьбой за свае эканамічныя правы.

На лекцыі будуць абазначаны перадумовы і вытокі ўзнікнення традыцыі святкавання 1 мая, распаведзена пра барацьбу рабочых за свае эканамічныя правы на тэрыторыі Расійскай імперыі як перадумову свята працоўных, расказана пра трансфармацыю правядзення 1 мая ў савецкі час і вызначана актуальнасць святкавання 1 мая ў Беларусі на сучасным этапе.

Уваходны квіток: 1 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Close Menu