Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на інтэрактыўную праграму “А ўсё яно ідзе з малога…”

22 мая а 16-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на інтэрактыўную праграму “А ўсё яно ідзе з малога…”, прысвечаную жыццю  і творчасці Петруся Броўкі, яго авантурам і прыгодам у дзяцінстве і маладосці, а таксама яго таварышам па жыцці і калегам-пісьменнікам, паэтам, драматургам.

Інтэрактыўная праграма распавядзе пра таямніцы Петруся Броўкі і яго сяброў. У праграме будуць прымаць удзел вучні малодшых і старэйшых класаў, усе аматары беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. У тэатралізавана-гульнёвай форме Васіль Дранько-Майсюк распавядзе і разыграе асобныя яркія моманты, дзе будзе дастаткова цікавостак, загадак і, безумоўна, таямніц.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Close Menu