Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на экскурсію да Дня абаронцаў Айчыны

20 лютага а 13-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэматычную экскурсію “Дарагая Беларусь”, прымеркаваную да Дня абаронцаў Айчыны.

Мерапрыемства раскрые старонкі жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі, асаблівую ўвагу надаючы ваенным эпізодам яго біяграфіі, гісторыі яго сям’і і творчым адлюстраванням мужнасці і патрыятызму.

Падчас экскурсіі ўдзельнікі даведаюцца пра супрацоўніцтва паэта з БелЛАЧАФ – Беларускай асацыяцыяй Чырвонай арміі і флоту, працу франтавога карэспандэнта падчас Вялікай Айчыннай вайны, трагічны лёс маці – Алены Сцяпанаўны Броўкі. Асобным пунктам расповеду стане гісторыя працы Петруся Броўкі як актыўнага ўдзельніка руху прыхільнікаў міру.

Перажыўшы самую страшную вайну, паэт накіраваў сваю творчасць на прадухіленне новых войнаў. Ен працаваў у Беларускім рэспубліканскім камітэце абароны міру, быў дэлегатам на Генеральнай Асамблеі ААН, дзе спрабаваў данесці небяспеку выкліка ядзернай вайны і пошук дыялогу паміж народамі.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактны тэлефон: +375 17 342-09-81.

Close Menu