Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі прыняў удзел у XXVII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Шолахаўскія чытанні-2025”

10-12 верасня 2025 года ў станіцы Вёшанскай (Расійская Федэрацыя) адбылася XXVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вывучэнне творчасці М.А. Шолахава на сучасным этапе: праблемы, канцэпцыі, падыходы» («Шолахаўскія чытанні-2025»). Перад пачаткам працы ўдзельнікі канферэнцыі ўсклалі кветкі да магілы пісьменніка і да яго бюста на набярэжнай Дона.
У экскурсійна-выставачным цэнтры «Народны дом» Дзяржаўнага музея-запаведніка М.А. Шолахава сабраліся вядомыя даследчыкі творчасці пісьменніка. З дакладам «Пятрусь Броўка і Міхаіл Шолахаў: дзелавыя і творчыя скрыжаванні» выступіла старшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Петруся Броўкі Карына Кушчанка. Падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя калектыўнай манаграфіі «Навуковы каментар мастацкіх твораў М.А. Шолахава: пытанні метадалогіі і практыка». 10 верасня адбыўся творчы вечар «Сіла шолахаўскага слова», прысвечаны 100-годдзю пачатку працы над раманам «Ціхі Дон». Вечар адкрыла прэзентацыяй сваёй выставы мастачка Таццяна Саламаціна, член Маскоўскага саюза мастакоў. Удзельнікі канферэнцыі і госці выступілі з мастацкім чытаннем урыўкаў
з рамана.

Close Menu