Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі правёў тэатралізавана-інтэрактыўную праграму, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей

1 чэрвеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізавана-інтэрактыўная праграма “Дзяцінства незабыўны час”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

У гэты святочны дзень госці музея, вучні 111 школы г. Мінска, пазнаёміліся не толькі з дзяцінствам Петруся Броўкі, але і з традыцыйным беларускім святам “Купалле”.

Удзельнікі свята актыўна ўключаліся ў гульню, адказвалі на пытанні і загадкі, змагаліся з пачварамі і пераскоквалі праз вогнішча. Кожны з удзельнікаў атрымаў магчымасць загадаць жаданне, дакрануўшыся да чароўнай папараць-кветкі.

Close Menu