1 чэрвеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізавана-інтэрактыўная праграма “Дзяцінства незабыўны час”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
У гэты святочны дзень госці музея, вучні 111 школы г. Мінска, пазнаёміліся не толькі з дзяцінствам Петруся Броўкі, але і з традыцыйным беларускім святам “Купалле”.
Удзельнікі свята актыўна ўключаліся ў гульню, адказвалі на пытанні і загадкі, змагаліся з пачварамі і пераскоквалі праз вогнішча. Кожны з удзельнікаў атрымаў магчымасць загадаць жаданне, дакрануўшыся да чароўнай папараць-кветкі.




