Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу “КП – 2021”

У красавіку 2021 года адзначыў 40-гадовы юбілей Літаратурны музей Максіма Багдановіча, а неўзабаве, 9 снежня, уся краіна будзе адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння самога Максіма Багдановіча.  У межах святкавання з 23 лістапада 2021 года ў музеі паэта будзе адкрыта часовая экспазіцыя “КП – 2021”. На выставе будуць прадстаўлены прадметы, якімі папоўнілася фондавая калекцыя за гэты юбілейны год.

Пошукавая кампанія па выяўленню матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча і яго акружэння, вялася і самімі супрацоўнікамі, і аматарамі творчасці паэта. Наведвальнікі часовай экспазіцыі “КП – 2021” змогуць аднымі з першых убачыць адметныя экспанаты, якіх яшчэ год назад не было ў фондавай калекцыі. Сярод скарбаў – паштоўкі пачатку ХХ ст., фатаздымкі з першай экскурсіі па музейнай экспазіцыі, часопіс “Научное обозрение” за 1894 г., дзе ўпершыню былі надрукаваныя раздзелы з этнаграфічнага нарыса А.Я.Багдановіча “Пережитки в миросозерцании белорусов”, часопіс “Сатирикон” за 1912 г. з вершам М.Багдановіча “Городская любовь”.

Запрашаем наведаць часовую экспазіцыю “КП – 2021” і на свае вочы ўбачыць скарбы, якімі маюць поўнае права ганарыцца не толькі музейшчыкі, але і кожны грамадзянін Беларусі.

Close Menu