Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу да 95-годдзя з дня нараджэння Барыса Аракчэева

Вядомы беларускі мастак, кавалер Ордэна Францыска Скарыны, заслужаны дзеяч мастацтваў, дацэнт Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў нарадзіўся ў 1926 годзе ў Расіі, а лёс звязаў яго з Беларуссю. Тут, у Мінску, ён атрымаў мастацкую адукацыю і дасягнуў прафесійных вышынь. Стаў вядомым выкладчыкам Мінскага мастацкага вучылішча і Беларускай акадэміі мастацтваў.

Знакавыя мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, знайшлі адлюстраванне ў творчасці Барыса Аракчэева. У фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча захоўваюцца яго карціны − “Гады вучобы ў гімназіі”, “Апошняя вясна ў ліцэі”, “Дом у Яраслаўлі на вуліцы Любімскай, дзе з 1912 па 1914 гады жыла сям’я Багдановічаў”, “Яраслаўль. Сажалка ў Карабісе. Па сцежках М.Багдановіча”.

На выставе “Хай вецер пяе ў роднай зямлі” прадстаўлены мастацкія творы і асабістыя рэчы Барыса Аракчэева, якія раскрываюць перыяды жыцця мастака: студэнцтва, выкладчыцкая дзейнасць, майстэрня мастака. Экспануюцца краявіды і нацюрморты з кветкамі, якія выкананы ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, графічныя замалёўкі, заданні па чарчэнню часоў вучобы ў мастацкам вучылішчы. Упершыню на выставе можна ўбачыць некаторыя творы, сярод якіх “На плэнэры ў вёсцы з Віктарам Грамыкам і Аляксандрам Сямілетавым” (1951-1952), “Першы трактар” (1953) і іншыя.

Мастацкія працы Барыса Аракчэева – прыклад найвялікай любові да гэтай зямлі, да Беларусі. Яны, як сапраўдныя чараўнікі, умеюць спыніць Час, зафіксаваць Імгненне, захаваць Прыгажосць… І запрашаюць нас з вамі прайсці па слядах іх памяці…

Прэзентацыя выставы адбудзецца 28 мая 2021 года а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.: (017) 379 42 69, (017) 363 07 61

maksimbagdanovich@gmail.com

Close Menu