Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

«Сем гісторый кахання»: жаночы і мужчынскі пагляды на любоўныя гісторыі з жыцця сям’і Багдановічаў

14 лютага 2022 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на мерапрыемства «Сем гісторый кахання» (16+). Пачатак а 18-й гадзіне.

Часта гісторыя выклікае асацыяцыі з вялікімі войнамі, бітвамі, сацыяльнымі ўзрушэннямі, але можна паглядзець на яе інакш.

Экспазіцыя Літаратурнага музея Максіма Багдановіча поўніцца шчаслівымі і трагічнымі сюжэтамі кахання, узнёслымі і зямнымі чалавечымі гісторыямі, поўнымі расчараванняў і надзей, скрухі і натхнення.
Прапануем вашай увазе «Сем гісторый кахання» з жыцця сям’і Багдановічаў і самога Максіма, на якія паглядзім вачыма жанчыны і мужчыны. Два экскурсаводы – Ірына Мышкавец і Міхаіл Бараноўскі, два позіркі на адны і тыя ж факты – спрэчкі і адзінадушныя ацэнкі. І, канечне, паэзія, бо як без яе, калі пішаш гісторыю кахання…

Кошт – уваходны квіток у музей.

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

+375 (17) 355-22-95, +375 (17) 363-07-61.

Close Menu