Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на экскурсію па выставе “40/40”

Сёлета Літаратурны музей  Максіма Багдановіча адзначае 40-годдзе свайго стварэння. За 40 год фонды музея папоўніліся тысячамі прадметаў. Гэта сапраўдны скарб.

З нагоды юбілею ў музеі працуе выстава “40/40”. Тут вы зможаце пабачыць 40 самых знакавых экспанатаў з музейных сховішчаў: па адным на кожны год паступленняў.

Музейныя прадметы хаваюць у сабе безліч сакрэтаў, і пачынаюць “размаўляць” і раскрываць свае таямніцы, калі да іх адшукаць патрэбны падыход. Шляхі да гэтых таямніц ведаюць музейныя супрацоўнікі. І мы гатовыя падзяліцца гэтымі ведамі з тымі, хто завітае ў музей на адмысловую экскурсію па выставе “40/40”.

Запрашаем 21 красавіка ў 18.30!

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Тэлефон: 8 (017) 355-22-95

Уваходны квіток – 2 руб.; школьнікі, студэнты – 1 руб.

Close Menu