Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Максіма Багдановіча выдаў каталог з аўтографамі паэта

Выйшаў з друку каталог “Аўтографы Максіма Багдановіча”, цудоўны падарунак да юбілею пісьменніка. Яго падрыхтоўкай займаліся супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, але ў праекце прымалі ўдзел іншыя музеі, архівы, бібліятэкі чатырох краін – Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны.

Унікальнае выданне сабрала пад адной вокладкай усе вядомыя на сённяшні момант аўтографы Максіма Багдановіча: ад знакамітых яго вершаў да невялічкай запіскі прыватнага характару і выпраўленняў у тэкстах пратаколаў Мінскай губернскай харчовай камісіі. Дадаткам падаюцца факсімільныя выявы рукапісаў Максіма, якія былі апублікаваны ў свой час у розных выданнях, але не захаваліся.

Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто далучыўся да гэтага адметнага праекта.

Няхай каталог будзе яшчэ адным знакам нашай удзячнасці вялікаму творцу!

 

Close Menu