Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапаную канцэртную праграму да Дня роднай мовы

“Ад усіх цяпер патомкі ёсць…”, – пісаў Максім Багдановіч у творы “Страцім-лебедзь”. Ёсць яны і ў класіка беларускай літаратуры. Гэта ўдзячныя чытачы і чытальнікі яго твораў, сярод якіх і ўдзельнікі Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Студэнцкі тэатр з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка – даўні сябар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і заўсёдныя ўдзельнікі музейных мерапрыемстваў.

Дзень роднай мовы – асаблівае свята для “жываслоўцаў”, якія працуюць выключна па-беларуску і жывуць словам, бо нават паводле Святога Пісання напачатку ўсяго было Слова. Таму тэатр падрыхтаваў адмысловую канцэртную праграму, якой хацеў бы падзяліцца ў першую чаргу з наведвальнікамі музея.

Праграма “Ад Слова жывога пачатак…” аб’ядноўвае творы розных беларускіх пісьменнікаў, якія прагучаць у выглядзе маналогаў, песень, харавога чытання, тэатральных мініяцюр. Гэта творы Францішка Багушэвіча, Івана Мележа, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча… І, вядома, асобныя літаратурна-музычныя кампазіцыі можна будзе пачуць у канцэртнай праграме па творах Максіма Багдановіча, бо “ад Максіма Кніжніка пачатак” бяруць і сённяшнія студэнты. Яны гатовы распавесці ў канцэртных нумарах і пра выпадкі ў студэнцкім жыцці, і пагуляць у дарослых, але зрабіць гэта менавіта на роднай мове. На ёй прагучаць і словы традыцыйныя  перад любым канцэртам тэатра: “Мы пачынаем!”

19 лютага, 19.00.

Уваходны квіток: 5 руб.; 2,5 руб. – школьнікі, студэнты.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а  – Траецкае прадмесце).

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел па папярэднім запісе праз гугл-форму: https://docs.google.com/forms/d/1mp0BBtSOlewAd35HYdoxx5YKrmzaVGmO5rHLb_9Bz6s/edit

альбо па тэлефоне: (8 017) 355-22-95.

Close Menu