Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прадставіў персанальную выставу мастачкі Надзеі Пашкевіч

4 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя мастацкіх твораў цікавай, неардынарнай мастачкі Надзеі Пашкевіч “Максім Багдановiч – пясняр роднага краю”.

Імпрэза распачалася з музычнага нумара – “Ларго з Санаты для скрыпкі сола № 3” Баха – у выкананні Караліны Наско, артысткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Дарэчы, саму Караліну можна пачуць на канцэрце: https://philharmonic.by/ru/concert/vecher-premer-ansambl-solistov-klassik-avangard

Першая персанальная выстава Надзеі Пашкевіч адбылася ў Мінску ў галерэі “VILNIUS” бібліятэцы №18 горада Мінска. Яе загадчык Кацярына Зверава распавяла пра гэтую падзею і павіншавала Надзею з чарговым вернісажам.

Выстава Надзеі – першы ў гэтым юбілейным годзе падарунак да дня нараджэння Максіма Багдановіча. Яе работы – гэта мастацкае перажыванне пасля прачытання вершаў паэта. Каля кожнай карціны змешчаны верш М.Багдановіча. У наведвальніка выставы ёсць магчымасць адчуць эмацыйныя перажыванні паэта і мастака, а таксама атрымаць новыя ўражанні.

Сваёй выставай Надзея Пашкевіч аддае даніну павагі і любовi да паэзіі вечнага маладога класіка Максіма Багдановіча, праводзячы паралель паміж паэзіяй і жывапісам, паказваючы, што ўся творчасць – адзінства.

Нагадваем, што выстава працуе па 23 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Close Menu