Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей і Саюз пісьменнікаў прэзентавалі сумеснае выданне

2 ліпеня 2025 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя зборніка “У іх жыцці была вайна”, які прадстаўляе творы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і “дзяцей вайны”. Выданне зборніка было рэалізавана разам з Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і прысвечана 80-годдзю Перамогі.

Творы, уключаныя ў зборнік, адлюстроўваюць франтавыя падзеі, боль страты родных і блізкіх, запаветы для нашчадкаў захоўваць памяць аб мінулым, аберагаць мір і спакой беларускага народа.

Укладальнікам выдання выступіў намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, паэт Рагнед Малахоўскі.

Close Menu