Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурная школа запрашае. Тэма занятку: “П’еса. Дыялог”.

23 красавіка 2025 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: П’еса. Дыялог”.

Цягам мерапрыемства даведаемся пра:

– тыпалогію п’есы;
– дыялог у драматургіі і прозе;
– сакрэты натуральнай камунікацыі літаратурных герояў;
– індывідуалізацыю мовы персанажаў.

Госці школы: кіраўнікі Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі.

Нагадаем, што курс навучання змяшчае наступныя тэмы: лірычная мініяцюра, літаратурны дзённік, чытацкі водгук і рэцэнзія, эсэ, навуковы артыкул, казка, свабодны верш, хайку, візуальная і камбінаторная паэзія, культура мовы, пісьменніцкі слоўнік, рэдагаванне твораў, а таксама знаёмства з алгарытмамі літаратурнай работы знакамітых пісьменнікаў і практыкаванні ў стылі.

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.

Кожнай з абазначаных тэм прысвячаецца асобны занятак (некалькі), звычайна на сустрэчы запрошаюцца госці-пісьменнікі, а таксама прадстаўнікі літаратурных газет і часопісаў.

Мадэратар – Міхал Бараноўскі.

Далучыцца можна на любым этапе! 

Квіткі: 10р.

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

+375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu