Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурная праграма да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

“Я палямі іду на раку к аганьку,
Хутка песню у родным пяю языку.
Льецца, льецца яна, жаласліва звініць,
Поўна скаргі, трывог над палямі ляціць…
І ніхто на рацэ ня шуміць, ня плыве,
І маркотную песню ніхто не пяе, —
Бо, збудзіўшысь душой, чуюць там з-за ракі,
Хоць і ў мове чужой, сэрцу гук дарагі!..”

Ю.Святагор (пераклад М.Багдановіча)

Паэтычныя радкі, што выходзяць з-пад пяра альбо друкарскай стужкі адных творцаў вельмі часта становяцца крыніцай натхнення для іншых літаратараў. А пераствораныя на іншыя мовы, яны ўжо жывуць як асобныя творы мастацтва ўласным жыццём.

Традыцыі мастацкага перакладу на беларускую мову з розных моў свету, як далёкіх, так і блізкіх куточкаў, вядуць сваю гісторыю яшчэ з даўніх часоў. Мовы суседзяў такія падобныя, і ў той жа час розныя, таксама траплялі ў перакладчыцкую майстэрню беларускіх літаратараў. Толькі сярод творцаў мінулага стагоддзя можна згадаць дзясяткі імёнаў: Максім Багдановіч, Янка Купала, Максім Танк, Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Уладзімір Дубоўка, Эдзі Агняцвет, Яўгенія Янішчыц, Аркадзь Куляшоў.

Працягваецца традыцыя ўзаемаперакладаў і па сённяшні дзень. Не толькі рускамоўная паэзія, але і мовы іншых народаў Расіі становяца цэнтрам увагі беларускіх перакладчыкаў.

З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі 4 красавіка Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурную праграму з удзелам Навума Гальпяровіча, Рагнеда Малахоўскага, Міхася Пазнякова і іншых літаратараў. Мерапрыемства ладзіцца супольна з ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Пачатак: 18.00.

Уваход вольны.

Даведкі: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

 

Close Menu