Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурная дыктоўка з Ільёй Шынкарэнкам да Дня роднай мовы

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы запрашаем вас у Музей гісторыі беларускай літаратуры на Літаратурную дыктоўку. Для Беларусі ўжо стала традыцыяй святочна адзначаць гэты дзень, правяраючы веданне роднай мовы дыктантам. Гэтым разам і мы далучымся да гэтай акцыі.

Чакаем вас 17 лютага ў 19:00. Прапануем разам праверыць свае веды, слухаючы адзін з твораў Уладзіміра Караткевіча. Правядзе дыктоўку музыка і блогер, папулярызатар беларускай мовы – Ілья Шынкарэнка!

Самы кемлівы і пісьменны ўдзельнік атрымае прыз! – квіток на канцэрт Ільі Шынкарэнкі, які адбудзецца ў музеі 21 лютага.

Уваходны квіток: 8 рублёў.

Набыццё квіткоў толькі па перадпродажы па спасылцы: https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/3032886

Колькасць месцаў абмежаваная.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu