Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Літаратурная брама ХХІ стагоддзя” запрашае

5 сакавіка 2026 года ў музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі – 2025”. Выстава пачала працу ў межах праекта “Літаратурная брама ХХІ стагоддзя” і прысвечана найважнейшым дасягненням сучаснай беларускай літаратуры.

Экспазіцыя працягвае традыцыю музея штогод прадстаўляць шырокай публіцы творчыя дасягненні лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Праект накіраваны на асэнсаванне сучаснага этапу развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства, а таксама на знаёмства наведвальнікаў з аўтарамі і іх творамі, якія адлюстроўваюць духоўныя, культурныя і грамадскія працэсы ХХІ стагоддзя.

Сёлета ў экспазіцыі прадстаўлены творы і матэрыялы лаўрэатаў прэміі 2025 года па намінацыях:

  • “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” – Мікалай Ждановіч за кнігу “Свечка”;
  • “Лепшы твор драматургіі” – Улада Альхоўская за кнігу “Аватары театра”;
  • “Лепшы твор публіцыстыкі” – Мікалай Барысенка за кнігу “Буйничское поле. Остаться и умереть…”;
  • “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” – Аляксандр Бярозка за публікацыі ў часопісе “Полымя”;
  • “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” – Мікалай Чарняўскі за кнігу “Акадэмія”… на колах”;
  • “Лепшы дэбют” – Вадзім Баравік за кнігу “Иду по Минску”.

Наведвальнікі выставы могуць пазнаёміцца з кнігамі, газетнымі і часопіснымі публікацыямі, рукапісамі, дакументамі, фотаздымкамі, а таксама асабістымі рэчамі лаўрэатаў.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 7 сакавіка 2027 года. Уваход вольны.

Close Menu