Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурнае падарожжа ў Навагрудак

13 кастрычніка 2023 года ў межах праекта “Літаратурнае падарожжа” калектыў супрацоўнікаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры пабываў ў Навагрудку – горадзе з багатай гісторыяй і спадчынай.

Супрацоўнікі музея наведалі “Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку”, дзе для іх была арганізавана тэатралізаваная экскурсія. Наведванне гэтага музея стала вельмі актуальным, па-першае, з нагоды 225-годдзя славутага пісьменніка, а па-другое, таму, што асоба Адама Міцкевіча гэтаксама блізкая і для Музея гісторыі беларускай літаратуры, які змяшчае ў сваім складзе філіял “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”. Калегі абмяняліся досведам прафесійнай дзейнасці, абмеркавалі планы супрацоўніцтва.

Прадстаўнікі Літаратурнага музея таксама наведалі экспазіцыю “Музей яўрэйскага супраціўлення” Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, прысвечаную супраціўленню яўрэяў Навагрудчыны ў гады Халакоста. Даведаліся пра арганізаваныя ўцёкі вязняў Навагрудскага гета – самыя масавыя і паспяховыя ўцёкі на тэрыторыі акупаванай Еўропы. У памяць аб ахвярах генацыду (каля 6000 чалавек) музейныя супрацоўнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака “Сцяна Памяці”.

Падарожжа працягнулася аглядавай экскурсіяй па гістарычным цэнтры Навагрудка і наведваннем рэшткаў Навагрудскага замка.

Завяршылася літаратурная вандроўка цырымоніяй ўшанавання супрацоўнікаў-карыфеяў музейнай справы і прыманнем ў шэрагі музейнай супольнасці маладых спецыялістаў. Дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік падзякаваў калегам за шматгадовую бездакорную працу і цёпла прывітаў маладую змену, пажадаўшы поспехаў і хуткага прафесійнага росту.

Адміністрацыя і прафкам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры выказваюць глыбокую ўдзячнасць кіраўніцтву і супрацоўнікам Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея і Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку за гасцінны прыём і цікавыя экскурсіі!

Фота Вольгі Арлоўскай.

Close Menu