Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-музычная імпрэза “Веснавы танок”

gbl_logo  

                ПРЭС-РЭЛІЗ

Літаратурна-музычная імпрэза

           “Веснавы танок”

 

 

img20180806_15034817

28 сакавіка 2019 г. а 16-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і фальклорны калектыў “Спадчына” ДУА “Гімназія № 18 г. Мінска” пад кіраўніцтвам Яфімавай Святланы Георгіеўны і канцэртмайстра Мусалімава Дзяніса Сяргевіча запрашаюць на літаратурна-музычную імпрэзу “Веснавы танок”.

З першага сакавіка штодзень сонца ўздымаецца ўсё вышэй, больш працяглай становіцца светлая частка сутак. А пад нагамі па-ранейшаму макрэча, што змяняецца ранішнімі маразамі. І паветра ўсё яшчэ сцюдзёнае ды золкае. Усё навокал жыве ў напружаным чаканні: калі ж нарэшце вясна ўзарве паднябессе доўгачаканай песняй жаўранка, а зямля ажыве-зазвініць спевам-пералівам раўчукоў і гулкім гулам-скрыгатам крыгаходу на вялікіх рэках. А вясна марудзіць, не спяшаецца. Нашы продкі чакалі, чакалі гэтай веснавой прыроднай сімфоніі, ды ў рэшце рэшт браліся за адвечную справу – гукаць вясну, клікаць яе, запрашаць з дапамогай магічных формул – песень-заклічак.

Разам з фальклорным калектывам “Спадчына” ДУА “Гімназіі № 18 г. Мінска” будзем вадзіць карагоды, праганяць зімку. На імпрэзе прагучаць песні традыцыйных вяснавых святаў: Масленкі, Гукання вясны, Вялікадня, Юр’я.

Кошт: уваходны квіток у музей.

Будзем рады бачыць вас у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 28.03.2019 у 16.00 па адрасе: вул. М. Багдановіча, 13.

Веснавы танок

Close Menu