Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-музычная імпрэза “Лютаўскае спатканне”

22 лютага 2023 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Лютаўскае спатканне”.

У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Юрыя Каліноўскага (скрыпка), Юліі Ражкоўскай (віяланчэль), Максіма Юргілевіча (габой), Вікторыі Янушкевіч (флейта) прагучаць наступныя творы:

Альфрэд Шнітке. Балет, менуэт і фуга з “Сюіты ў старадаўнім стылі” для скрыпкі і струннага аркестра;

Галіна Гарэлава.  Alba для віяланчэлі і аркестра;

Галіна Гарэлава. “Прибаутка” для габоя і струннага аркестра;

Эдуард Элгар. “Салют любові”;

Галіна Гарэлава. Perpetuum moto, “Другі партрэт Радаславы”;
Галіна Гарэлава. Пасакалля для скрыпкі і струннага аркестра

Аляксандр Літвіноўскі. Уверцюра;
Фрыц Крэйслер. “Цудоўны размарын”, “Радасць кахання”;
Клод Франсуа. “My way”.

Вядоўца, дырыжор – Людміла Каліноўская.

Акрамя таго, вас чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/321214, а таксама набыць у касе музея).

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Close Menu